У Мінску праходзіць шэсце з нагоды дня памінання продкаў "Дзяды"
Шэсце арганізавана Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ.
Яно працягваецца ад камвольнага камбіната да месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Лошыцкім яры.
Мерапрыемства дазволена Мінгарвыканкамам. У шэсці ўдзельнічае больш за сотню чалавек - актывістаў КХП-БНФ і іншыхапазіцыйных аб'яднанняў, паведамляе БелаПАН.
Удзельнікі шэсця ідуць па ходніках вуліцы Маякоўскага з боку Лошыцкага парку, нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі КХП-БНФ і "Маладога фронту". А таксама расцяжкі "Дзяды" і "Абаронім Беларусь ад пекла расійскага імперыялізму".
Удзельнікаў шэсця суправаджаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, вядуць відэазапіс таго, што адбываецца.