У Мінску падаражэлі маршруткі

Маршруткі ўзняліся ў кошце, бо 3 кастрычніка ў Беларусі ў чацверты раз з пачатку года падаражэла паліва. Літр “дызеля” абыходзіцца кіроўцам у 7650 рублёў, АІ-92 каштуе 7500 рублёў, Нармаль-80 ― 6750 рублёў.

 

Калі паліва падаражэла ў сярэднім на 5%, дык кошт праезда ў маршрутках узрос на 12,5-14%.