У Мінску абвешчаныя імёны хэдлайнераў Koktebel Jazz Festival

На мінскім pre-party ўкраінскага Koktebel Jazz Festival абвешчаныя імёны хэдлайнераў фэсту. Гэта кубінцы Амара Партуонда і Buena Vista Social Club, брытанцы Florence and the Machine, французскі трубач Эрык Труфаз (Erik Truffaz) і яго нарвежскі сябра і аднадумца Нільс Петэр Мольвер (Nils Petter Molvaer), італьянцы Montefiori Cocktail, украінец Зміцер Шураў і яго “Pianoбой”.

Таксама прадзюсарка і вядучая фэста Жэня Стрыжэўская паведамляе, што 2 дні сёлетняга фэста будуць прысвечаны Грузіі і Вялікабрытаніі, і што арганізатары вядуць перамовы з брытанскімі музыкамі. Жэня Стрыжэўская нагадвае, што аргкамітэт “Джаз Кактэбеля” чакае заяўкі ад беларускіх гуртоў. Іх можна дасылаць на сайт www.koktebel.info.

Фота з сайту фестываля.