У Маскве выказваюць спачуванне ахвярам тэракта ў мінскім метро (фота)

Такім чынам сваю падтрымку выказвюць як беларусы, што знаходзяцца зараз у сталіцы Расіі, так і тамтэйшыя, незалежна ад узросту. Таксама часта падыходзяць прадстаўнікі розных грамадскіх, палітычных ды экалагічных арганізацый.

Для большай зручнасці супрацоўнікі амбасады паставілі аккурат каля ўвахода на вуліцы Марасейка стол для кветак. Праз некалькі хвілінаў на ім не засталося вольнага месца. У пэўны момант з-за гэтага ад свечкі загарэлася паперка са словамі падтрымкі, якую адразу ж затушылі прысутныя.

Дарэчы, сёння ў беларускай амбасадзе ў Маскве адкрытая Кніга для запісаў спачуванняў. Пакінуць свае словы падтрымкі там можа кожны жадаючы — да 14 красавіка 2011 года.

На будынку амбасады вывешаныя беларускія дзяржаўныя сцягі з жалобнымі стужкамі.

 

 

 

 

 

 

Фота: Thorwin.