У Магілёве пачалі грамадскую дыскусію пра шкодную вытворчасць
Кіраўніцтва “Магілёўхімвалакно” і гарвыканкама вырашылі пачуць думкі гараджан з нагоды будаўніцтва новай тэхналагічнай устаноўкі.
Для гэтага яны прапаноўваюць пляцоўку сайта www.mycity.by. Новая ўстаноўка дазволіць вырабляць кампаненты для біядызеля з рапсавага алею — метылавыя эфіры тлушчавых кіслотаў. Яе магутнасць складзе 50 тысяч тон у год. Устаноўку пабудуюць на заводзе арганічнага сінтэзу ААТ “Магілёўхімвалакно” па праспекце Шмідта,35.
Трэба адзначыць, што такая вытворчасць з'яўляецца экалагічна шкоднай. Праз грамадскае абмеркаванне мясцовыя ўлады разам з кіраўніцтвам “Магілёўхімвалакно” хочуць знайсці паразуменне з жыхарамі горада.