У Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму (фота)
Невядомыя раскідалі ўлёткі, падпісаныя "Авангардам чырвонай моладзі" і з загалоўкам "Сталин был прав!"
Здымкі даслала Ганна Аземша, якая і паведаміла першая праз сацыяльныя сеткі пра акт вандалізму.
Вось што распавяла Еўрарадыё Ганна Аземша:
121109_aziemszakarotki.mp3
"Учора мы прыехалі — былі раскіданыя лістоўкі і расфарбавана чырвонаю фарбаю лаўка... Там былі два віды ўлётак. Было іх там штук 8. Яны былі раскіданыя каля лаўкі. Адну, напэўна, ветрам занесла на крыж. Два тыпы зместу было: "Сталін меў рацыю" — гэта загаловак, там распавядалася, хто такі Сталін, ягоны заслугі. І другая ўлётка "Мы байцы АКМ", дзе яны піяраць самі сябе".
Нагадаем, што ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам савецкія карныя органы расстралялі дзясяткі тысяч чалавек.
Вандалы распісалі "Лаву Клінтана"