У католікаў сёння пачынаецца Вялікі пост

Пасыпанне попелам у Папяльцовую сераду — адна з даўніх традыцый хрысціянства, адзначае сайт Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі. У першыя стагоддзі хрысціянства гэты знак выкарыстоўваўся ў якасці бачнага пачатку пакаяння пасля публічнай споведзі перад адпушчэннем грахоў.

Што да абмежаванняў у ежы, то на сучасным этапе Касцёл патрабуе ад вернікаў сціслага посту (адзін пасілак дасыта на працягу дня) толькі два разы на год — у Папяльцовую сераду і ў Вялікую пятніцу. У іншыя дні асаблівых прадпісанняў няма. Кожны вернік можа сам абраць сабе пастановы на пост.

Вялікдзень католікі будуць святкаваць 31 сакавіка.

Фота — beresta.by