У Гродне затрымалі журналістаў
Вядома прынамсі пра трох затрыманых.
Андрэй Пачобут знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Не адказваюць тэлефоны затрыманых Яна Романа і аператара Андрэя Фралова.
Еўрарадыё вызваніла Пачобута акурат у пастарунку:
Пачобут: "Я ў міліцыі, не магу я цяпер гаварыць".
Гродзенскія журналісты мяркуюць, што іх калег затрымалі з прычыны несанкцыяванай акцыі супраць русіфікацыі адзінай у Гродне польскай школы. Акцыя мусіла адбыцца а 11-й каля гродзенскага гарвыканкама. Ладзіць яе меўся неафіцыйны Саюз палякаў у Беларусі.
Фота — belsat.eu