У Гродне людзьмі "напакавалі" мікрааўтобусы

Як паведаміў Еўрарадыё відавочца, сёння на Савецкай вуліцы, каля Дома прафсаюзаў, сабралася каля 200 чалавек. А 19.30 яны пачалі пляскаць у далоні, затым рушылі ў бок плошчы Леніна. Раптам вуліцу перагарадзіў аўтобус і некалькі мікрааўтобусаў "Газель". Людзі крычалі і енчылі, пакуль АМАП запіхваў у іх людзей, потым аўтобусы з'ехалі.

Пасля "зачысткі" на вуліцы застаўся валяцца абутак затрыманых. АМАП нават жанчын і дзяцей хапаў вельмі жорстка: за валасы, за вопратку цягнулі ў аўтобусы і міліцэйскія газелі.

Пад час акцыі затрымалі карэспандэнтку польскага радыё TOK FM Агнешку Ліхнеровіч. Цяпер яна знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку разам з усімі затрыманымі.