У Гродне адкрылася філатэлістычная выстава да 625-годдзя каранацыі Ягайлы
Філатэлісты з Беларусі, Літвы і Польшчы прадставілі супольную гісторыю ў паштовых марках.
Вялікае княства Літоўскае, розныя перыяды развіцця Польшчы і Беларусі, ІІ Сустветная вайна, а таксама біблейныя сюжэты – вось няпоўны пералік тэмаў 45-ці калекцый марак, сабраных філатэлістамі з трох краінаў. Адкрыццё выставы сваёй прысутнасцю адзначылі генеральныя консулы Польшчы і Літвы, а таксама прадстаўнікі ідэалагічнага аддзелу гарвыканкама.
Калекцыі марак гродзенцы могуць паглядзець да 26 траўня ў новым будынку "Польскай Мацежы школьнай".