У Гомелі затрымалі 30 чалавек

Затрыманых дастаўлялі ў два РАУС - Цэнтральны і Чыгуначны.

У ліку затрыманых трапіла і карэспандэнт БелаПАН Алена Германовіч. Яе даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе знаходзілася яшчэ каля дзесяці чалавек, у тым ліку карэспандэнт рэгіянальнага сайта "Моцныя навіны" Яўген Сувораў.

Пазней журналістку адпусцілі.