У Гомелі створаны Саюз дэмакратычных арганізацыяў

Новая структура — гэта пляцоўка для ўзаемадзеяння арганізацыяў і каардынавання дзеянняў. На думку ўдзельніка форума, сярод якіх былі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, НДА і грамадзянскіх ініцыятываў, цяпер ніхто з суб’ектаў не здольны самастойна працаваць. Таму і было вырашана стварыць такую структуру.

Фармат удзелу ў саюзе адкрыты: любыя дэмакратычныя суб’екты ў любы момант могуць далучыцца да структуры. Абраны сакратарыят саюза, у які ўвайшлі гомельскі абласны каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” Юры Варонежцаў і абласны кіраўнік руху “За Свабоду” Пётр Кузняцоў, паведамляе БелаПАН.