У Брэсце ў людных месцах расклеілі вялікія партрэты Саннікава
Сёння ў Брэсце ў рамках кампаніі “Саннікаў — наш прэзідэнт!” прайшла інфармацыйная кампанія ў падтрымку зняволенага палітыка Андрэя Саннікава.
У самых ажыўленых месцах горада на рэкламных тумбах вывесілі плакаты з фотаздымкам былога кандыдата ў прэзідэнты, паведамляе сайт кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Нікога з расклейшчыкаў плакатаў не затрымалі.
Фота: europeanbelarus.org