У Брэсце студэнтам раздавалі цукеркі
Акцыя грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” была прымеркаваная да Міжнароднага Дня студэнта.
Пра гэта распавёў актывіст кампаніі Марат Несцярэнка:
“У дзвюх ВНУ, Тэхнічным універсітэце і Універсітэце імя Пушкіна, мы сёння раздавалі цукеркі. Да іх быў прымацаваны квіток з адрасам Міністэрства адукацыі. Прапаноўвалася выслаць туды фанцікі ад цукерак. Яны атаясамліваюцца са студэнцкай стыпендыяй, якая на сёння стала простай паперкай”.
У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Ніхто не быў затрыманы.