У Брэсце на акцыю сабралася каля 400 чалавек
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў відавочца Сяргей.
Па яго словах, з 19.00 да 19.30 людзі стаялі на плошчы Леніна. Потым рушылі па вуліцах Пушкінскай і Савецкай да ЦУМу. Затрыманняў ён пакуль не бачыў, хоць у натоўпе была міліцыя, а таксама людзі ў цывільным з відэакамерамі.