У Брэсце адбыўся мініфестываль тэатраў людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Дапамога пад праект "Мастацтва быць сабой" была аказаная брэсцкай абласной арганізацыі "Інваліды і асяродак". Заключны паказ тэатраў людзей з асаблівасцямі развіцця прайшоў у Клубе інвалідаў па слыху. Свае спектаклі і песні паказалі тэатры з Століна, Баранавіч і Брэста. Менеджэр праекта Ірына Трацук патлумачыла:

"У нас было тры двухдзённых майстар-класы ў Брэсце. Былі ўсе тры тэатры. Мы набралі валанцёраў. Іх вучылі, як узаемасупрацоўнічаць з людзьмі з асаблівасцямі развіцця. Валанцёры, у асноўным, студэнты".

У траўні тры тэатры-удзельнікі праекта возьмуць удзел яшчэ ў адной імпрэзе, падтрыманай замежнымі дабрачынцамі – Международным фестывалі асаблівых тэатраў "Непратаптаны шлях". Ён таксама пройдзе ў Брэсце.