У Бішкеку пратэстуюць супраць Лукашэнкі
У сталіцы Кыргызстана каля будынка пасольства Беларусі праходзіць пікет. Людзі, якія сабраліся патрабуюць экстрадыцыі Курманбека Бакіева ў Кыргызстан.
Арганізаваў акцыю грамадскі рух "7 красавіка". Каля 10 чалавек трымаюць у руках плакаты, на якіх напісана "Курманбек, вярніся і адказвай!", "Лукашэнка, пабойся Бога!", "Выдайце Бакіева!", "Так жыць нельга!", "Дзе злачынец?", паведамляе Хартыя-97.