У Беларусь не пусцілі найстарэйшую супрацоўніцу Радыё Свабода
81-гадовай Галіне Руднік адмовілі ў беларускай візе — легендарная журналістка не зможа наведаць радзіму.
Яна збіралася прэзентаваць у Мінску кнігу сваіх успамінаў “Птушкі пералётныя”, што выйшла ў серыі “Бібліятэка Свабоды”. Прэзентацыя мелася адбыцца яшчэ ў кастрычніку. Але толькі цяпер стала вядомая прычына, па якой гэтага не адбылося, піша “Наша Ніва”. Галіне Руднік адмовілі ў візе ў беларускай амбасадзе ў Берліне. Прычыну, як звычайна, не патлумачылі.