У аварыі верталёта ў Конга пацярпелі двое грамадзян Беларусі
Аб гэтым паведаміў прэс-аташэ амбасады Расіі ў Конга Алег Бутакоў.
Сярод трох параненых членаў экіпажа разбіўшагася ў Конга верталёта "Мі-8" быў інжынер з Беларусі Уладзімір Фёдараў. Як паведамлялася раней, у выніку крушэння загінуў пілот - грамадзянін Беларусі Аляксандр Косыраў. Яго цела дастаўлена ў сталіцу Конга Бразавіль. Міністэрства абароны афрыканскай дзяржавы вырашае пытанне аб дастаўцы цела загінулага ў Беларусь, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, што катастрофа адбылася 15 лістапада пры пасадцы ў мястэчку Бандода. Верагодная прычына падзення верталёта -- неспрыяльныя ўмовы надвор'я.