У 2005 годзе ў Віцебску таксама выбухнула бляшанка 0,33 літра

"Выбуховая прылада была змешчана і закамуфліравана ў металічнай бляшанцы з-пад напою ёмістасцю 0,33 л".

Гэта не пра выбух у Віцебску ля будынка КДБ 11 лістапада 2012 года. Гэта з выраку суду па справе наконт выбуху ў Віцебску 14 верасня 2005 года.

Прылады, якія выбухнулі ў Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года, былі падобныя на першую па адным параметры — закамуфліраваныя пад напоі: бляшанка 0,33 літра ў першым і бляшанка з-пад піва 0,5 літра ў другім выпадку.

А вось афіцыйная інфармацыя пра выбух 11 лістапада 2012 года з сайта КДБ Беларусі:

"Кардонны ці пластмасавы тубус, начынены 50-70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў бляшанку ёмістасцю 0,25-0,33 літра без паражальных элементаў. У дзеянне прыведзена агнявым спосабам (шляхам падпалу)".

З нагоды гэтага выбуху распачалі крымінальную справу паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Таксама спачатку кваліфікаваліся выбухі ў 2005 годзе, пазней перакваліфікаваныя ў тэрарызм.

Прылада ў 2005 годзе была прыведзеная ў дзеянне з дапамогай кнота ці іншай неўстаноўленай выканаўчай прылады. Фармулёўка "іншая неўстаноўленая выканаўчая прылада" — гэта з канчатковага абвінавачання Канавалаву і Кавалёву.

Прылада, якая спрацавала ля віцебскага КДБ, адрозніваецца ад прыладаў 2005 года тым, што не мела паражальных элементаў.

14 верасня 2005

22 верасня 2005

11 лістапада 2012

Камуфляж – металічная бляшанка

0,33 літра

0,5 літра

0,25 – 0,33 літра

Наяўнасць паражальных элементаў

Былі — балты, гайкі, шрубы

Былі — балты, гайкі, шрубы, іншыя металічныя прадметы

Не было

Прывядзенне ў дзеянне

Падпал кнота

З дапамогай кнота ці іншай неўстаноўленай выканаўчай прылады

Шляхам падпала

Магутнасць зараду

90 грам у трацілавым эквіваленце

150-200 грам у трацілавым эквіваленце

50-70 грам піратэхнічнай сумесі

Пашкоджанні

Фізічныя пашкоджанні дзвюм асобам

Маральныя і фізічныя пашкоджанні 55 асобам

Пашкоджаныя два вокны будынка

Кваліфікацыя

Спачатку як хуліганства, пасля тэрарызм

Спачатку як хуліганства, пасля тэрарызм

Хуліганства

Увечары 23 верасня 2005 КДБ адрапартаваў, што падазраваныя затрыманыя. Праз тыдзень Лукашэнка сказаў, што "ў Віцебску гэтыя два ахламоны ўзарвалі імітацыйнае прыстасаванне і думалі, што іх не знойдуць. Іх хутка вылічылі, знайшлі, і яны ўжо распавялі, дзе бралі порах і як хацелі папужаць людзей у месцах".


Гаворка ішла пра братоў Мурашка, якіх праз паўгода ўтрымання ў СІЗА выпусцілі. А выбух у выніку прыпісалі Канавалаву затрыманаму амаль праз 6 гадоў.


Што цяпер?


"У выніку неадкладных следчых дзеянняў і на падставе паказанняў сведак затрыманыя тры чалавекі, адзін з якіх з вонкавымі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзінаў раней ажыццяўляў тэлефонныя званкі ў УКДБ з некарэктнымі выказваннямі ў адрас органаў улады",  паведамляе КДБ.

Фота: news.vitebsk.cc