ЦВК усё ж разгледзець скаргі Лепіна, Мірзаянавай і Казлоўскага

Па словах сябры ЦВК з правам дарадчага голаса Сяргея Калякіна, на пошце адбыўся тэхнічны збой, у выніку якога скаргі былі праштампаваныя не той датай:

Сяргей Калякін: “Супрацоўніца 53-га паштовага аддзялення выпадкова паставіла на капэрты не той штамп — 27 жніўня замест 24-га. Гэта нагода для сябраў Цэнтрвыбаркама больш дбайна рупіцца пра праверку дакументаў”.

Скаргі Лепіна, Мірзаянавай і Казлоўскага будуць разглядацца 30 жніўня разам з іншымі скаргамі прэтэндэнтаў на кандыдацкія месцы па мінскіх выбарчых акругах.