ЦВК не зарэгістраваў толькі 1 кандыдата ў дэпутаты ад “Белай Русі”

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рэспубліканскім Савеце "Белай Русі”:
120827 Belaja Rus.mp3
“70 сябраў “Белай Русі” зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты. Але стаць дэпутатамі, калі людзі аддадуць за іх галасы, могуць толькі 68 з іх. Бо па дзвюх акругах кандыдатамі зарэгістраваныя па два чальцы “Белай Русі”. Былі ў нас і адмовы. Адзін чалавек у нас атрымаў адмову ад ЦВК”.

Такім чынам, у рэгістрацыі адмоўлена толькі 1,4% кандыдатаў ад “Белай Русі”. Для параўнання: ЦВК адмовіўся рэгістраваць 27% кандыдатаў ад БСДП (Грамада), 23% ― ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 16% ― ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, 9% ― ад Партыі БНФ.

Фота — bymedia.net