Тэрмін расследавання крымінальнай справы пра тэракт у метро падоўжаны

Паводле звестак агенцтва БелаПАН, следства знаходзіцца ўжо ў завяршальнай стадыі. 


Нагадаем, ад выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя. 


Абвінавачванне ў тэрарызме выстаўленае двум грамадзянам Беларусі. Аднаго з іх таксама вінавацяць у тэрактах 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Мінску.