Тайбаксёр Віталь Гуркоў перамог Фарэса Бячара ў азіяцкім супершоў

Чвэрцьфінальныя шоў Tigh Fight прайшлі ў Бангкоку ў аўторак 23 кастрычніка. За шоў у жывым эфіры назіралі мільёны аматараў тайскага бокса з усяго свету.

Віталь Гуркоў сустракаўся з моцным і дасведчаным французскім прафесіяналам Фарэсам  Бячарам. Наш баец спрацаваў звышграматна і “разабраў” француза ва ўсіх кампанентах. Супернік з цяжкасцю дастаяў да канца.

Беларус Андрэй Кулебін, які, як і Гуркоў, перамагаў раней знакамітых прафесіяналаў з Тайланда, таксама перамог у чвэрцьфінале француза ― Крыса Бусуку.

Андрэй Кулебін. Фота IFMA

На турніры Tigh Fight Гуркоў выступае ў катэгорыі 70 кг, Кулебін ― у 67 кг.

У кожную з гэтых вагавых катэгорый запрошана па восем прафесіяналаў з розных краін свету. У тым ліку прафесійныя зоркі з Тайланда, з якімі беларусам, верагодна, давядзецца сустрэцца.
Паўфінальныя двубоі пройдуць у Бангкоку праз некалькі тыдняў.