Пераможцы намінацый прэміі Навумавай — Пачобут, Класкоўскі, Вінаградаў
Цырымонія прайшла ў пятніцу сядзібе Партыі БНФ у Мінску.
Нагадаем, што прэмію імя палітолага Святланы Навумавай заснавалі ў 2011 годзе, пасля смерці навукоўцы.
У намінацыі "Палітычная журналістыка" перамог журналіст Андрэй Пачобут. Яго канкурэнтамі былі журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук і Віктар Марціновіч.
У намінацыі "Палітычная аналітыка" перамог Аляксандр Класкоўскі (на здымку зверху), канкурэнты — Юрый Дракахруст і Аляксей Пікулік.
У намінацыі "Надзея: лепшы малады палітык года" перамог Павел Вінаградаў, яго канкурэнты — Марына Хоміч і Таццяна Шапуцька. Аднак Шапуцька зняла сваю кандыдатуру.
Адзначым, што на ўручэнне прэміі змог прыйсці толькі Аляксандр Класкоўскі. Вінаградаў знаходзіцца цяпер пад адміністратыўным арыштам, прэмію за яго атрымала жонка — Святлана Вінаградава. З Андрэем Пачобутам арганізатары пагаварылі праз скайп (на здымку) — ён не можа выехаць з Гродна, бо знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
