Сустрэчу Вольгі Класкоўскай з сынам нечакана анулявалі

Sms з паведамленнем пра скасаванне сустрэчы з сынам, якога ў яе забралі сацыяльныя службы Швецыі, Вольга атрымала а 13-й гадзіне, па дарозе на спатканне.

Класкоўская: “Я толькі што атрымала смс-ку ад сацыяльнага супрацоўніка, пад чыім “апякунствам” мы знаходзімся. Яна паведамляе, што наша загадзя запланаваная і ўзгодненая сустрэча з сынам ануляваная. І што я магу не ехаць да яго на спатканне. Але я ўсё адно паеду і буду разбірацца ў прычынах адмены нашай сустрэчы”.

Нагадаю, 6 лютага прадстаўнікі сацыяльных службаў Швецыі забралі ў беларускай уцякачкі Вольгі Класкоўскай сямімесячнага сына. Афіцыйная прычына — тое, што ў яе няма віду на жыхарства ў гэтай краіне і яна не можа забяспечыць сыну прымальныя ўмовы пражывання.

Фота — svaboda.org