"Супрацоўнікі метро з суседняга вагона здымалі аголеную дзяўчыну"

Аляксей ехаў у тым самым вагоне, дзе адбывалася фотасесія аголенай дзяўчыны. Ён заўважыў кампанію яшчэ на "Кастрычніцкай", і па яго словах, акрамя дзяўчыны і фатографа, былі яшчэ памочнікі.


"Я іх пабачыў на "Кастрычніцкай". Яны адразу прыцягвалі да сябе ўвагу. Азіраліся па баках і было бачна, што гэта не звычайныя пасажыры. Недзе на станцыі "Маскоўская", калі народу стала менш, амаль нікога ў вагоне не было, дзяўчына распранулася і пачалася фотасесія. Яна доўжылася да станцыі "Уручча". Пасля дзяўчына апранулася, яны перабеглі на іншы бок і селі ў апошні цягнік".


У вагоне ехала 3-4 чалавекі. Нехта чытаў кніжку і ўсміхаўся, але ўсе паводзілі сябе стрымана. А вось у суседнім вагоне, у апошнім, ехалі супрацоўнікі метро.


"Ехалі супрацоўнікі метрапалітэна, такія мужычкі ва ўзросце. У іх рэакцыя была зусім іншая. Яны проста абляпілі шкло, пачалі здымаць на мабільныя, тыкаць пальцамі, а пасля, калі выйшлі з вагона, падышлі да групы людзей і проста сказалі: "Ваў! Мы такога раней не бачылі". Думаю, яны здаваць дзяўчыну не сталі б".


На думку Аляксея, кампанія магла б не запаліцца, калі б не перабягала ў адваротны бок і перапынялася падчас прыпынкаў.


"Яны не перапыняліся на станцыях, не зважалі на тое, што ходзіць міліцыя. Ужо тады з'явіліся думкі, што іх могуць павязаць на "Уруччы", але гэтага не адбылося".


Далей падзеі развіваліся наступным чынам. На станцыі "Барысаўскі тракт" фатограф перабег у суседні вагон, каб зняць іншы ракурс. А на станцыі "Усход" у вагон увайшла міліцыя.