Суд над праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам пачнецца 15 лістапада

Як паведамляе БелаПАН, са Стэфановіча паспрабуюць спагнаць каля 41 мільёна рублёў. Гэта нібыта ўтоены прыбытак праваабаронцы і пяня. Сума разлічаная з яго замежных рахункаў. Інфармацыя пра іх была перададзеная ў Беларусь з Літвы.

Нагадаем, што з 2 лістапада ідзе суд над яго паплечнікам Алесем Бяляцкім.