Суд над беларускай Класкоўскай адбудзецца ў Швецыі 15 красавіка
30 сакавіка яна была арыштаваная па падазрэнні ў замаху на забойства свайго мужа.
Апошні тыдзень Вольга Класкоўская з мужам жылі ў адной кватэры — сцвярджае сябар Вольгі Аляксей Ліцвінчык, былы сустаршыня Саюзу беларусаў Швецыі. Яны, нібыта, памірыліся і Класкоўская нават была ўзноўленая ва ўсіх правах на меншага сына Адэма.
Як паведамляе Радыё Свабода, дагэтуль падрабязнасці таго, што адбылося, невядомыя. Вольга Класкоўская знаходзіцца ў жаночай турме ў прыгарадзе Стакгольма. Суд адбудзецца амаль праз два тыдні.
Дзе знаходзіцца старэйшая дачка Вольгі ад першага шлюбу Міраслава, дакладна невядома, але з ёй праз тэлефон падтрымлівае сувязь Аляксей Ліцвінчык і сваякі.
МЗС Беларусі адсочвае справу Вольгі Класкоўскай і шукае яе дачку Міраславу

На здымку: Гёкай Безгін, муж Вольгі Класкоўскай, з сынам Адэмам.
Фота — svaboda.org, Facebook