Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць беларускіх "маўчуноў"
Аўдронюс Ажубаліс выказаў сур'ёзную заклапочанасць і шкадаванне з нагоды гвалту над удзельнікамі мірных акцыяў у Беларусі.
Дзейны старшыня АБСЕ заклікае беларускія ўлады вызваліць затрыманых, а ў далейшым ўстрымлівацца ад ужыванняя гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян і забяспечваць павагу да фундаментальных правоў і свабодаў чалавека. Пра гэта перадае Радыё "Свабода".