Станцыю метро "Акадэмія навук" зачынілі ў "гадзіну пік"
Цягнікі на ёй "часова" не спыняюцца. Такім чынам, улады спрабавалі перадухіліць магчымае "чарнобыльскае" шэсце.
Між тым, арганізатары "Чарнобыльскага шляху", як і прадпісваў Мінгарвыканкам, сабраліся для правядзення мітынгу на плошчы Бангалор. А ў пасажыраў метро застаўся непрыемны ападак "надзвычайнасці".