Стан здароўя Андрэя Саннікава здавальняючы
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адвакат Марына Кавалеўская, якая наведала калонію "Віцьба-3".
Інфармацыю пра спатканне з палітвязнем адвакат перадала толькі сваякам Саннікава:
Кавалеўская: "І пакуль я ніякай інфармацыі не магу даць, акрамя таго, што стан здароўя Саннікава здавальняючы".
Нагадаем, што сёння абаронца ўпершыню пабачыла палітвязня пасля амаль трохмесячнага перапынку.