Сталічная міліцыя не хоча станавіцца “паліцыяй”
Бо ў беларусаў захавалася дрэннае стаўленне да паліцыі з часоў Другой сусветнай вайны.
Такое меркаванне выказаў начальнік ГУУС Мінгавыканкама Аляксандр Барсукоў падчас прамой тэлефоннай лініі 19 сакавіка.
Барсукоў: “Мне падаецца, што зарана пра гэта размаўляць – шмат уражанняў яшчэ застаецца пасля Вялікай Айчыннай вайны. Маё меркаванне такое…"
У гэтым пытанні, лічыць Барсукоў, не трэба нават азірацца на расійскіх калег, якія ўжо сталі “паліцыяй”.
Фота Барсукова — udf.by