Справа беларускіх анархістаў перададзеная ў суд

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы беларускіх анархістаў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу нападаў і падпалаў на будынкі, а таксама ў іншых злачынствах. Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".