Следчы па справе Мікалая Аўтуховіча перабраўся ў ЗША
Мікалай Аліхвер вёў першую справу Аўтуховіча — у 2003-2005 гадах, калі яго судзілі за нібыта эканамічнае злачынства.
Фатаграфіі з ЗША старшы следчы Упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці размясціў у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Пра гэта піша сайт "Хартыя'97" са спасылкай на рэжысёрку Вольгу Нікалайчык. Пасля распаўсюду інфармацыі старонка Аліхвера знікла з сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі".
Паводле непацверджанай інфармацыі, Аліхвер выйграў Green Card. Зараз 35-гадовы былы следчы жыве ў амерыканскай Атланце.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч зараз адбывае чарговыя 5 гадоў зняволення.
Фота з сацыяльных сетак