Скаргі Мілінкевіча і Крыжаноўскага ЦВК разгледзіць у чацвер

У аўторак, 28 жніўня, разгледзяць скаргі з рэгіёнаў (пачатак а 11-й гадзіне), акрамя Мінскай вобласці, чарга якой прыйдзе ў сераду (пачатак а 10-й). У чацвер, 30 жніўня, таксама а 10-й гадзіне ў ЦВК дойдзе чарга скаргаў са сталіцы. Сярод іншых, разгледзяць справы лідара руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча і вядомага сатырыка Яўгена Крыжаноўскага.

Нагадаем, агулам было зарэгістравана 363 кандыдата ў дэпутаты, 122 чалавекі атрымалі адмовы, 9 чалавек зняліся з выбарчай кампаніі.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына не выключае, што ў выніку разгляду скаргаў колькасць зарэгістраваных кандыдатаў можа ўзрасці.

Гл. таксама: Лялькоў: Спадзяюся, частку незарэгістраваных кандыдатаў удасца “адбіць”

Фотаhttp://reporter.by.