Шведскі эксперт: па вяртанні на радзіму я прамаўчу пра Беларусь

Дырэктар Эрысунскага інстытута Андэрс Ульсхаў кажа, што сваім калегам з Цэнтра сістэмных бізнэс-тэхналогій “Satio" ён распавядаў пра міжнародны досвед налажвання прыватна-дзяржаўнага партнёрства. Аднак пашыраць дзейнасць інстытута на Беларусь ён не збіраецца. Больш за тое, па вяртанні на радзіму ён нічога не будзе распавядаць пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Андэрс Ульсхаў: “Я не буду нічога казаць па вяртанні ў Швецыю пра палітычную сітуацыю і працэсы, якія маюць месца ў Беларусі. Але ў любым выпадку неабходна памятаць, што кантакты налажваюцца, потым губляюцца... Мы шмат разоў бачылі ў гісторыі выпадкі, калі дзверы адчыняліся і зачыняліся, але гісторыя ідзе далей”.

У той жа час Жана Грынюк, кіраўніца “Satio”, лічыць, што досвед Эрысунскага інстытута можа быць карысны для налажвання кантактаў паміж прыватнымі і дзяржаўнымі структурамі Беларусі. Бо на сённяшні дзень узровень іх вельмі нізкі.