Штогод паленне забівае 15,5 тысяч беларусаў
Для параўнання: у дарожна-транспартных здарэннях штогод у Беларусі гіне прыблізна дзве тысячы чалавек.
Сярэдняя страта працягласці жыцця беларусаў, якія паляць, для ўсіх узростаў складае 18 гадоў, а для ўзроставай групы 35–69 гадоў — 21 год. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нагадваюць, што паленне звязана з развіццём захворвання на рак лёгкіх, эмфіземы, хранічнага бранхіту, стэнакардыі, інсульту. Гэтая звычка выклікае раптоўную смерць, анеўрызму аорты і захворванні перыферычных сасудаў, а таксама іншыя сур’ёзныя паталогіі ўнутраных органаў, паведамляе БелаПАН.