“Шэнген” не патаннее, пакуль Беларусь не пагадзіцца прымаць нелегалаў з ЕС
Замест 60 еўра беларусы маглі б плаціць за шэнгенскую візу 35.
Яшчэ летась Польшча прапанавала нашай краіне пачаць перамовы наконт аблягчэння візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Але не ўсё так проста, як нам хацелася б, тлумачыць Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
Андрэй Савіных: “Прапанова аб перамовах пра парадак спрашчэння выдачы віз і, адпаведна, зніжэнне кошту віз, увязваецца Еўрасаюзам з перамовамі па пагадненні па рэадмісіі”.
Гэта азначае, што Беларусь павінна пагадзіцца прымаць назад сваіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў ЕС нелегальна і якіх плануюць дэпартаваць. Але ёсць у дамове аб рэадмісіі адзін небяспечны нюанс. Калі праз нашу мяжу ў ЕС трапілі грамадзяне іншых краін, напрыклад, Кітая, то высылаць іх будуць... у Беларусь.
“Таму такія пытанні могуць разглядацца толькі пасля вывучэння меркаванняў ўсіх зацікаўленых ведамстваў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць гэтыя праблемы, – тлумачыць Андрэй Савіных. – Гэта дастаткова сур’ёзныя пытанні, якія патрабуюць глыбокай прапрацоўкі.Савіных: Гэта дастаткова сур’ёзныя пытанні, якія патрабуюць глыбокай прапрацоўкі І, зразумела, гэта замаруджвае любы працэс такога плана”.
Беларускі бок непакоіцца, што з Еўрасаюза дэпартуюць вялікую колькасць нелегальных мігрантаў, што, безумоўна, адаб’ецца і на фінансавым становішчы нашай краіны. Да таго ж, Беларусь будзе вымушаная знізіць кошт нашых віз для еўрапейцаў. Мы ж пакуль да гэтага не гатовыя, дадае Савіных.
Дамову аб рэадмісіі ў пакеце з дамовай аб спрашчэнні візавага рэжыму падпісала ў 2008 годзе наша суседка – Украіна. Прыкладна, 5 мільёнаў украінцаў жывуць і працуюць у Еўрасаюзе. Шмат з іх – незаконна.
“Але асаблівай тэндэнцыі, па вяртанні іх у парадку рэадмісіі, мы не ўбачылі, – расказвае кіраўніца Дэпартамента па справах уцекачоў МУС Украіны Наталля Навуменка. – Як бы там не было, але Еўрасаюз зацікаўлены ў кваліфікаванай працоўнай сіле як з Украіны, так і з Беларусі, Навуменка: Еўрасаюз зацікаўлены ў кваліфікаванай працоўнай сіле як з Украіны, так і з Беларусі таму яны перыядычна праводзяць міграцыйныя амністыі. Адна з такіх амністый зараз праходзіць у Польшчы. Таму, пра нейкія маштабныя лічбы, з якімі сутыкнулася Украіна, у выніку перадачы яе грамадзян, я не магу сказаць”.
Сітуацыя з мігрантамі з трэціх краін, якія трапілі ў ЕС праз Украіну, а пасля дэпартуюцца назад, таксама не напужала нашых суседзяў.
Наталля Навуменка: “На самой справе, сітуацыя абсалютна адэкватная: звычайна, па дамове па рэадмісіі мы прымаем сваіх грамадзян, а прыняцце грамадзян трэціх краін дзейнічае толькі ў частцы паскоранай рэадмісіі. А гэта толькі тыя грамадзяне, якіх злавілі ў 30-кіламетровай памежнай зоне. Гэта каля 80 чалавек за год – гэта не так страшна, такія лічбы мы можам свабодна разглядаць”.
Ваганні беларускага боку наконт падпісання дамовы па рэадмісіі з ЕС Наталля Навуменка тлумачыць адсутнасцю ў нас такой дамовы з Расіяй – каб можна было “чужых” нелегалаў высылаць далей.
Фота: http://fota.bymedia.net/