Сёння пройдуць суды над сябрамі “Маладога фронту”

Паўлу Сяргею, Раману Васільеву і Міхаілу Мускаму пагражае адміністратыўнае пакаранне. Нагадаю, што ўчора каля помніка Леніна ў Мінску адбыўся мітынг з удзелам Кампартыі Беларусі. Падчас яго трое сяброў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" закідалі яйкамі помнік і ўдзельнікаў акцыі. 

Юнакі скандавалі "Спыніць камунізм" і "Камунізм — пад трыбунал".