Сёння працягнецца суд над Алесем Бяляцкім
Праваабаронцу вінавацяць у нясплаце падаткаў у буйным памеры.
Паседжанне пачнецца а 10-ай гадзіне ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Сёння пракурор працягне зачытваць матэрыялы справы.
На ўчорашнім паседжанні адбыліся допыты сведак. Праваабаронцы мяркуюць, што суд скончыцца на пачатку наступнага тыдня.
Нагадаю, што Алесю Бяляцкаму пагражае сем гадоў турмы.