Сёння пачнецца першы суд па справе "аб арганізацыі масавых беспарадкаў"
Па гэтым артыкуле экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву пагражае да 15 гадоў зняволення.
Суд Партызанскага раёна Мінска ў 10.00 пачне разгляд крымінальнай справы за "арганізацыю масавых беспарадкаў" Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзіміра Яроменкі. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Суддзя Наталля Чацвертакова.
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска аб 11. 00 пачне разглядаць крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава. Першыя чатыры абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, а Вінаградава дадаткова вінавацяць і ў абразе дзяржаўных сімвалаў. Суддзя Ала Булаш.
Прысуд па справе Змітра Бандарэнкі, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, будзе абвешчаны 27 красавіка а 10:30.