Сёння можа быць прад’яўлена яшчэ адно абвінавачванне па справе Плошчы-2010
Чарговы падазраваны па крымінальнай справе Святаслаў Барановіч быў затрыманы яшчэ 15 чэрвеня і змешчаны на Акрэсціна.
21 чэрвеня можа быць прад’яўленае яшчэ адно абвінавачванне па справе аб масавых беспарадках, якія на думку правасуддзя мелі месца 19 снежня мінулага года на плошчы Незалежнасці ў Мінску, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Пакуль праваабаронцам вядома, што затрыманы 15 чэрвеня Святаслаў Барановіч падазраецца ва ўдзеле у масавых беспарадках.