Сёння на сядзібе БНФ адбудзецца паказ фільма, прысвечанага Чарнобылю

28 красавіка ў 18-30 на ўправе БНФ адбудзецца паказ дакументальнага фільма рэжысёра Віктара Корзуна "Верыць толькі ветру", прысвечанага праблемам забруджаных рэгіёнаў і ўсёй Беларусі пасля аварыі на ЧАЭС.

У фільме пра сваё бачанне праблемаў наступстваў чарнобыльскай аварыі для беларусаў распавядаюць дазіметрыстка з чарнобыльскай зоны Настасся Пятроўна і прафесар, акадэмік, ліквідатар Іван Нікітчанка, які трагічна загінуў ў канцы мінулага года.

Чакаецца, што на праглядзе будуць прысутнічаць сам рэжысёр Віктар Корзун і прадзюсар гэтага фільма, вядомая спявачка Кася Камоцкая. Таксама запрошаныя ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе прэс-служба БХД.