Саннікаў адмовіўся размаўляць з прадстаўнікамі пракуратуры

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на жонку Саннікава Ірыну Халіп, да палітвязня прыязджалі пракурор Віцебскай вобласці і начальнік аддзела Генпракуратуры па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў. Яны хацелі, каб Андрэй Саннікаў даў ім тлумачэнні наконт інфармацыі, што на яго аказваўся ціск для напісання прашэння аб памілаванні.