Рускі марш у Варшаве скончыўся... нічыёй! (ФОТА, ВІДЭА)
Рускія заўзятары сабраліся перад матчам Польшча-Расія у цэнтры Варшавы, каб паведаміць уголас, што яны "прыехалі, каб перамагчы".
... у выніку польскія заўзятары адрэагавалі на гэта, як бык на чырвоную анучку: адбыліся бойкі, некалькі разоў і ў розных месцах, паліцыя ўжывала слезацечны газ, страляла ў паветра і спрабавала раздзяліць калону на "рускую" частку і "польскую". Мітынг суправаджаў верталёт з паветра, некалькі дзесяткаў машын паліцыі і хуткай дапамогі, а таксама вадамёт. Цягам усяго шэсця пад нагамі ў дэманстрантаў выбухалі петарды, не гледзячы на тое, што ў калоне ішлі таксама жанчыны і дзеці.

Ля станцыі метро Цэнтрум, недалёка ад зоны фанатаў.

За гадзіну да марша. Рускі фанат здымаецца на фоне паліцыі.
"Расія+Польшча=сяброўства!"

Рускамоўныя валанцёры: "Як я магу вам дапамагчы?"


У натоўпе раздавалі... прэзерватывы!

... і Біблію!






"Палякі любяць Расію!"



"Мы не с бухты-барахты, мы из города Шахты!"






Першыя петарды...



... першыя правакацыі: "людзі ў шэрым" зладзілі першую бойку.





Увесь гэты час сюрэалістычна не сціхаў саксафон!


"Стоп Пуцін і КДБ!", "Польскі прэзідэнт быў забіты ў Смаленску!"





Першыя затрыманыя з боку палякаў.


Пікет палякаў напрыканцы маршрута расіян. "Вітаем у Польшчы! Палякі салідарныя з рускімі супраць КДБ і Пуціна. Мы памятаем Ганну Паліткоўскую!"

Супермэн паразмаўляў з прадстаўнікамі пікета :)

Рускіх фанатаў просяць не здзяйсняць аборты.

А вось пачалі прапускаць палякаў на мост!


Размалёўванне твараў у нацыянальныя колеры.




... нават у рэкламе мульціка - і тое усе за Польшчу!
Удзел у Рускім маршы прыняла да 10.000 дэманстрантаў. Напрыканцы шэсця было каля 10 параненых падчас сутыкненняў.