“Рэвалюцыя” у Мінску пайшла па раёнах

Людзі хочуць сабрацца і папляскаць у ладкі. Пакуль людзей там досыць шмат, перадае карэспандэнтка Еўрарадыё Наста Манцэвіч. Але цяжка сказаць, колькі сярод іх менавіта ўдзельнікаў.

Тут таксама ходзяць супрацоўнікі міліцыі, ёсць людзі ў цывільным. Правяраюць дакументы ў мінакоў, у тым ліку праверылі аднаго журналіста.

Каля Лядовага палацу, што па вуліцы Прытыцкага, таксама прайшла акцыя. 10 чалавек затрымалі.