Раманчук: мы не зможам бараніцца ад антыдэмпінгавых санкцый Расіі
Ад нежадання ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю Беларусь толькі страціць, лічыць эканаміст.
А тое, што наша краіна з’яўляецца удзельнікам Мытнага саюза, нараўне з чальцом СГА Расіяй, ад гэтых страт нас не ўратуе. Бо мы возьмем сабе тыя стандарты і нормы, якія зрабілі для сябе расіяне пасля ўваходу ў гэтую арганізацыю. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказвае эканаміст, экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук:
121008_ramanczuk.mp3
“Тыя нормы і стандарты, якія будуць дзейнічаць для нашай краіны ў межах Мытнага саюза — яны больш жорсткія па некаторых пазіцыях, чым тыя, якія былі б, калі мы былі ў СГА. Мы, не з’яўляючыся сябрам СГА, не можам бараніцца ад антыдэмпінгавых ды іншых санкцый. Нават з боку Расіі і Казахстана. Казахтан, наколькі я ведаю, далучыцца да СГА альбо напрыканцы гэтага года, альбо — на пачатку наступнага”.
Нагадаем, у інтэрв’ю телекампаніі “Мир” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “вострая неабходнасць уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю адпала пасля ўступлення туды Расіі”. Па словах кіраўніка краіны, Беларусь даўно збіралася ў СГА, правяла перамовы, але натыкнулася на “палітычны плот”, які перад намі пабудавалі ЕС і ЗША.