Прысуд Зміцеру Бандарэнку будзе абскарджаны

27 красавіка суддзя Таццяна Равінская асудзіла Зміцера Бандарэнку, каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь ", давераную асобу экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах-2010 Андрэя Саннікава да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым "у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх".

Сам Бандарэнка лічыць справу аб масавых беспарадках "не крымінальнай, а палітычнай", перадае БелаПАН.