Праваабаронцу з Маладзечна падазраюць у датычнасці да тэракту?
У прыватным доме праваабаронцы з Маладзечна Аляксея Капуцкага сёння прайшоў ператрус. Прычым гаспадара ў гэты час дома не было.
Супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці прывезлі з сабой знаёмага Капуцкага — затрыманага ўчора маладафронтаўца Ўладзіміра Шульжыцкага, у якога былі ключы ад хаты.
Нагадаем, Шульжыцкага затрымалі 20 красавіка і дапытваюць на прадмет магчымай датычнасці да мінскага тэракту.
Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" Капуцкі, у часе ператрусу былі адабраныя кнігі, брашуры, дыскі і розныя паперы.